Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:12 ]  Чарговыя два замахі ў Іраку


МАСУЛ. ІРАК. Ірацкая паліцыя павідамляе, што два чалавекі былі забітыя і каля 20-ці параненыя ў часе выбуху ў будынку кінатэатра ў паўночнаірацкім горадзе Масул. Паводле паліцыі, у гэты час ў кінатэатры дэманстраваўся парнаграфічны фільм. Апошнім часам, некалькі кінатэатраў былі заатакаваныя за тое, што дэманстравалі парнаграфічныя стужкі. Супраць гэтага рашуча выступаюць некаторыя ірацкія рэлігійныя групы. Між тым раней сёньня адзін жыхар Іраку быў забіты, а яшчэ два дзясяткі параненыя, калі ў паўночнай частцы Багдаду, каля невялікага прыгараднага аўтобусу, выбухнула бомба. Бомба, хутчэй за ўсё, была падрыхтаваная для амэрыканскага вайсковага канвою, які ехаў па дарозе побач прыкладна ў той самы час, калі адбыўся выбух.
XS
SM
MD
LG