ДУШАНБЭ. Генеральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан, які знаходзіцца цяпер з візытам у Таджыкістане, сказаў, што Паўночна-Аьлянтычны Альянс гатовы дапамагчы гэтай краіне ў мадэрнізацыі ўзброеных сілаў у межах пргарамы “Партнэрства дзеля міру”.
Гэтая праграма, часткай якой з’яўляецца і Таджыкістан, мае на мэце разьвіваць вайсковае супрацоўніцтва паміж краінамі НАТА і былымі сябрамі Варшаўскай дамовы.
У Душанбэ Робэртсан сказаў, што пасля замахаў супраць ЗША 11 верасьня, Цэнтральная Азія ператварылася ў лінію фронту ў барадзьбе з тэрарызмам:
(Робэртсан) “Галоўнае, гэта, несумнена, барадзьба міжнароднай супольнасьці з тэрарызмам. А Таджыкістан у гэтай барадзьбе знаходзіцца як раз на лініі фронту, у рэгіёне надзвычайна важным дзеля змаганьня з тэрарызмам”.
Сёньня кіраўнік НАТА сустрэўся з прэзыдэнтам Таджыкістану Рахмонавым каб абмеркаваць намаганьні ў справе спыненьня фінансаваньня тэрарыстаў з прыбыткаў ад гандлю наркотыкамі.