БРУСЭЛЬ. Вярхоўны Суд Бэльгіі адкінуў сёньня позвы аб ваенных залачынствах супраць былога прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша старэйшага, цяперашняга дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, а таксама прэм’ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона.
Судовыя справы былі распачатыя паводле бэльгійскага заканадаўства, якое дазваляе замежнікам падаваць у суд на грамадзянаў іншых краінаў, вінаватых у ваенных злачынствах і генацыдзе, якія адбыліся па-за межамі Бэльгіі.
Гэты закон быў напряэдадні зьменены, каб пазьбегнуць палітычна-матываваных справаў.
Позвы супраць Джорджа Буша старэйшага і віцэ-прэзыдэнта ЗША Дзіка Чэйні былі ськіраваныя ў суд ад імя 7 ахвяраў вайны ў пэрсыдскай затоцы ў 1991 годзе.
У сваю чаргу група палестынцаў абвінаваціла Арыэля Шарона ў тым, што ён меў дачыненьне да разні ў Лібане ў 1982 годзе.
Амбасада Ізраілю ў Брусэлі вітала сёньня рашэньне вярхоўнага суду Бэльгіі.