Ню-Ёрк. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, прамаўляючы на Генеральнай Асамблеіі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у Ню-Ёрку, заклікаў сябраў ААН аб’яднаць свае намаганьні ў адбудове Іраку, нягледзячы на колішнія спрэчкі ў ірацкім пытаньні.
(Буш) Я таксама ўсььведамляю, што прадстаўнік некаторых дзяржаваў, што знаходяцца ў гэтай залі, нязгодныя з нашымі дзеняьнямі ў Іраку. Але было і ёсьць адзінства паміж намі што да фундамэнтальных прынцыпаў і мэтаў ААН. Мы хочам узмацняць нашую агульную бясьпеку і абараняць правы чалавека. Гэтыя абавязкі заклікаюць нас рабіць шмат чаго ў сьвеце. Таму давайце йсьці наперад".
Буш адзначыў таксама, што ваенная апэрацыя ў Іраку дапамагла вызваліць насельніцтва гэтай краіны, а гэта цалкам адпавядае мэтам ААН.
У сваю чаргу генеральны сакратар ААН Кофі Анан, прамаўляючы перад Бушам, таксама заклікаў міжнародную супольнасьць як мага хутчэй разам дапамагчы адбудаваць стабільны і дэмакратычны Ірак і адначасова скрытыкаваў Злучаныя Штаты за аднабаковы папераджальны напад на гэтую краіну.
(Анан) "Як бы мы не ацэньвалі падзеі апошніх месяцаў, найбольш істотны для нас усіх вынік – стабільны, дэмакратычны Ірак , які жыве ў міры з самім сабой і сваімі суседзямі ў рэгіёне".
А прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, які адкрыта крытыкаваў вайну ў Іраку, прамаўляючы ў часе Асамблеі заявіў.
(Шырак) "Ад ААН залежыць, ці надаць гэтай апэрацыі міжнародны статус. Ад ААН залежыць і спрыяньне паступовай перадачы алдміністратыўных і эканамічных паўнамоцтваў у рукі Ііракцаў паводле рэалістычнага пляну, а таксама стварэньне новай ірацкай канстытуцыі і правядзеньне выбараў".
Сказаў Жак Шырак.