Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:51 ]  Палестынец забіты каля ізраільскага паселішча Дугіт


ЕРУЗАЛІМ. Прадстаўнік ізраільскага войска паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы забілі сёньня на тэрыторыі Ізраілю каля Паласы Газа ўзброенага палестынца, які спрабаваў прайсьці ў габрэйскае паселішча Дугіт. Іслямскі Джыхад заявіў, што забіты быў сябрам гэтай узброенай групоўкі. Між тым ЗША выступілі супраць пабудовы Ізраілем сьцяны ўздоўж мяжы з палестынскімі тэрыторыямі, якая б спыніла пранікненьне ў Ізраіль замахоўцаў з Палестыны. Паводле Вашынгтону, гэткія захады Тэль-Авіву ўскладняць працэс мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG