НЬЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што Арганізацыя пераглядае свае апэрацыі ў Іраку пасьля чарговага нападу на яе офіс у Багдадзе. Кофі Анан сказаў журналістам, што калі сытуацыя зь бясьпекай у Іраку будзе пагаршацца, дзейнасьць ААН у краіне будзе спыненая. Генеральны сакратар ААН абвесьціў пра стварэньне камісіі, якая будзе займацца вывучэньнем пытаньня бясьпекі місіі ААН у Іраку, пад кіраўніцтвам былога прэзыдэнта Фінляндыі Марці Ахцісаары.