Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:13 ]  Распачалася канфэрэнцыя ААН у пытаньнях барадзьбы з тэрарызмам

НЮ-ЁРК. У Ню-Ёрку, пад эгідай ААН адбываецца канфэрэнцыя ў барадзьбе з тэрарызмам. У ёй бяруць удзел прэзыдэнт Францыі Шырак, прэм’ер-міністар Італіі Бэрлусконі, прэзыдэнт Пакістану Мушараф ды іншыя кіраўнікі краінаў сьвету. Прамаўляючы да ўдзельнікаў канфэрэнцыі, генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў сёньня, што вайна з тэрарызмам ня можа быць выйграная выключна вайсковымі мэтадамі. Паводле Анана, тэрарызм можна перамагчы калі вырашыць палітычныя і сацыяльныя праблемы, якія ёсьць яго прычынамі.
XS
SM
MD
LG