ЕРУЗАЛІМ. Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Палестынскай
Аўтаноміі Ахмэд Курэй сказўа сёньня, што ён хоча скончыць з безкантрольным выкарыстаньнем зброі на палестынскіх тэрыторыях, аднак устрымаўся ад заявы пра неабходнасьць разбраеньня ўзброеных палестынскіх груповак.
Між тым ізраільскісія жаўнеры забілі ўзброенага палестынца ў часе страляніны ў горадзе Гэброн, на Заходнім Беразе Ярдану.
Пводле палестынскіх крыніцаў, забіты быў сябрам узброенай групоўкі “Хамас”.
Тым часам у Вашынгтоне высокапастаўленая ізраільская дэлегацыя абмяркоўвае магчымасьць пабудовы абароннай сьцяны на Заходнім беразе, якая б спыніла пранікненьне ў Ізраіль палестынскіх замахоўцаў.
ЗША, аднак лічаць, што гэткія захады сур’ёзна пашкодзяць працэсу мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе.