САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. У Санкт-Пецярбургу пачаўся энэргетычны саміт Расеі і Злучаных Штатаў. Удзел у ім бяруць міністры эканомікі і энэргетыкі абедзьвюх краінаў і болей за 250 адмыслоўцаў. Напярэдадні сустрэчы расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што Масква імкнецца павялічыць аб’ём экспарту сваіх энэрганосьбітаў, у першую чаргу, газу ў ЗША. Сёньня ж Пуцін сустрэнецца з прэзыдэнтам Кыргыстану Аскарам Акаевым, разам зь якім абмяркуе стварэньне антытэрарыстычнай базы СНД непадалёк ад сталіцы Кыргыстану Бішкеку.