ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш зьбіраецца на паседжаньні Генеральнай асамблеі ААН заявіць, што рашэньне пачаць вайну ў Іраку, нават нягледзяы на адсутнасьць падтрымкі Рады бясьпекі ААН, было правільным. Пра гэта амэрыканскі лідар заявіў у інтэрвью тэлеканалу Fox News напярэдадні яго заўтрашняга звароту да сябраў ААН. На думку Буша, не варта надаваць занадта вялікую ўвагу і даваць ААН магчымасьць адыгрываць вялікую ролю ў Іраку нават у абмен на рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН. Аднак, падкрэсьліў Джордж Буш, ААН магла б дапамагчы напісаць ірацкую канстытуцыю альбо назіраць за правядзеньнем выбараў у краіне.