Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Колькасьць уцекачоў з Афганістану павялічваецца


Кабул. Камітэт ААН у справе ўцекачоў папярэдзіў, што ў цэнтральнай частцы Афганістану ў выніку сутыкненьняў мясцовых узброеных фармаваньняў павялічылася колькасьць уцекачоў. Асабліва напружаная сытуацыя склалася ў правінцыі Урузган, якую ў мінулым месяцы пакінулі сотні семьяў у пошуку паратунку. Паводле ААН, цяпер ў гэтым рэгіёне баявыя дзеяньні ізноў аднавіліся. Звестак пра ахвяры няма ні ў мясцовых уладаў, ні ў міжнародных арганізацыяў. Напружанае становішча захоўваецца і ў правінцыях Фарьяб і Капіса, адкуль таксама павялічваецца колькасьць уцекачоў у іншыя краіны.
XS
SM
MD
LG