Вашынгтон. У Злучаных Штатах арыштаваны вайсковы сьвятар, які працаваў на амэрыканскай вайсковай базе Гуантанама з удзельнікамі Аль-Каеды і Талібану. Паводле прадстаўніка Пэнтагону, капітан Джэймс І – мусульманін, які ведаў арабскую мову. Ніякіх іншых адрабязнасьцяў адносна асобы арыштаванага і прычынаў арышту пакуль не паведамляецца.