Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Большасьць грамадзянаў Латвіі выказаліся за далучэньне краіны да ЭЗ.

Рыга. Тут афіцыйна абвешчаныя вынікі рэфэрэндуму ў справе далучэньня Латвіі да Эўрапэйскага Зьвязу. Большасьць грамадзянаў Латвіі выказаліся за далучэньне краіны да ЭЗ. “За” прагаласавалі 67 адсоткаў удзельнікаў рэфэрэндуму, “супраць” – 32 адсоткі. У рэфэрэндуме удзельнічалі 72 адсоткі выбаршчыкаў. Латвія была апошняй краінай з ліку кандыдатаў у Эўразьвяз, дзе прайшоў рэфэрэндум. У траўні 2004 году дзесяць краінаў Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і Балтыі далучацца да Эўразьвязу. Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга заявіла, што вынікі галасаваньня сьведчаць пра канчатковае разьвітаньне краіны з савецкім мінулвм.
XS
SM
MD
LG