Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:28 ]  Прэмьер-міністры Гішпаніі і Вялікай Брытаніі абмяркоўваюць сытуацыю ў Іраку


Лёндан. Кіраўнікі ўрадаў Гішпаніі і Вялікай Брытаніі, Хасэ-Марыя Аснар і Тоні Блэр, сустракаюца сёньня дзеля абмеркаваньня сытуацыі ў Іраку. Абедзьве краіны ўвесну падтрымалі вайсковую апэрацыю супраць рэжыму Хусэйна. Учора ў Берліне на сустрэчы лідараў Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Францыі дасягнутая дамоўленасьць адносна ўзмацненьня ролі ААН ў справе пасьляваеннага аднаўленьня Іраку. Пры гэтым паміж Вялікабрытаніяй з аднаго боку, і Францыяй і Нямеччынай з другога, захоўваюцца разыходжаньні што да тэрміну перадачы ўсёй паўнаты ўлады ў рукі новага ірацкага кіраўніцтва.
XS
SM
MD
LG