БАГДАД. У Багдадзе сёньня раніцай у выніку ўзброенага нападу параненая сябра Кіруючай Рады краіны Акіла аль-Хашымі. Яе шпіталізавалі ў крытычным стане. Паводле амэрыканскага камандаваньня і ірацкай паліцыі, аўтамабіль аль-Хашымі быў абстраляны ў цэнтры ірацкай сталіцы. Аднаго з нападнікаў змаглі затрымаць. Аль-Хашымі – адна з трох жанчынаў у Кіруючай Радзе. Аль-Хашымі была ў складзе дэлегацыі Кіруючай рады, што на наступным тыдні накіруецца ў Нью-Ёрк, каб заняць месца Іраку ў ААН.