Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  Адкрыўся мэмарыял ахвярам Срэбраніцы


СРЭБРАНІЦА. БОСЬНІЯ. Былы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Біл Клінтан сёньня прысутнічаў на адкрыцьці мэмарыялу ахвярам Срэбраніцы. У цырымоніі ўзялі ўдзел болей як 20 тысячаў чалавек. Клінтан, чыя роля ў спыненьні грамадзянскай вайны ў Босьніі ў сярэдзіне 90-х гадоў была вельмі важнай, сёньня заявіў, што трагедыі, кшталту масавага забойства басьнійскіх мусульманаў у горадзе Срэбраніца, не павінны паўтарыцца: “Жахлівыя людзі, прагнучы ўлады, забілі гэтых людзей толькі за тое, што яны былі такімі, якімі былі. Яны ішлі да ўлады праз генацыд, але Срэбраніца стала пачаткам канца генацыду ў Эўропе”. У ліпені 1995 году атрады басьнійскіх сэрбаў захапілі Срэбраніцу, дзе пераважна жылі мусульманы. Тады загінулі болей, як 7 тысячаў мясцовых мужчынаў і хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG