Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  Каідзумі будзе кіраваць японскім урадам яшчэ 3 гады


ТОКІО. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюн’іціра Каідзумі застанецца кіраўніком ураду і лідэрам кіруючай Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) цягам яшчэ трох гадоў. На сёньняшнім зьезьдзе ЛДП Каідзумі атрымаў перамогу над трыма іншымі прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка партыі. Паколькі лібэральныя дэмакраты маюць бальшыню месцаў у парлямэнце Японіі, лідэр партыі аўтаматычна становіцца кіраўніком кабінэту міністраў. Каідзумі, якому 61 год, займае пасаду прэм’ер-міністра ад красавіка 2001 году. Ён высунуў праграму рэформаў, накіраваных на вывад японскай эканомікі з крызысу.
XS
SM
MD
LG