Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  У Афганістане новыя ахвяры


КАБУЛ. На ўсходзе Афганістану ў правінцыі Лагман сёньня выбухнуў дом, у якім захоўваліся выбуховыя рэчывы. Загінулі прынамсі 9 чалавек. Раней улады паўдзённай правінцыі Забуль заявілі, што ў выніку нядаўняга бамбаваньня амэрыканскай авіяцыяй былі забітыя 8 мясцовых жыхароў. Людзі загіблі ўначы, калі побач зь іхным намётам упала бомба. Мясцовыя ўлады таксама прызналі, што адначасна былі забітыя і талібы, якія ў іх хаваліся. Амэрыканскае камандаваньне пакуль не пацьвердзіла факту пагібелі мясцовых жыхароў. Паводле вайскоўцаў, у выніку бамбаваньняў у правінцыях Забуль і Кандагар за апошнія дні забітыя 11 талібаў.
XS
SM
MD
LG