Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  У Мюнхэне распачаўся піўны фэст


МЮНХЭН. НЯМЕЧЧЫНА. У Мюнхэне сёньня распачаўся найбуйнейшы ў сьвеце штогадовы піўны фэст – “Октобэрфэст”. Чакаецца, што сёлета фэсьт, які ладзіцца ў 170-ы раз, наведае каля 6 мільёнаў гасьцей. Упершыню за апошнія 34 гады цана піва на фэсцьце засталася бязь зьменаў. Літровы кубак напою каштуе, як і летась, каля сямі з паловаю даляраў. Чакаецца, што госьці “Октобэрфэсту” за два тыдні вып’юць каля пяці з паловай мільёнаў літраў піва і зьядуць сасісак і каўбасаў агульнай даўжынёй каля 50 кілямэтраў.
XS
SM
MD
LG