БЭРЛІН. Кіраўнікі Францыі, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны сустрэнуцца сёньня ў спробе пераадолець разыходжаньні, што да будучыні Іраку.
Жак Шырак, Тоні Блэр і Гэрхард Шродэр паспрабуюць таксама выпрацаваць агульную пазыцыю ў справе эўрапэйскай інтэграцыі і трансатляныцкіх сувязяў.
Шродэр і Шырак выступаюць супраць вайны ў Іраку ў той час, як Блэр, наадварот, ёсьць прыхільнікам ваенных дзеяньняў у гэтай краіне.