. СТАКГОЛЬМ. У Стакгольме сёньня адбылася жалобная цырымонія разьвітаньня зь міністрам замежных справаў Швэцыі Аннай Лінд. У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, іншых краінаў, старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі і болей, як тысяча палітычных і грамадзкіх дзеячоў.
На пахавальнай цырымоніі выступіў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Крыс Патэн:
Не так шмат падзеяў могуць спыніць час. Адна з такіх – сьмерць Анны Лінд, жанчыны, якая любіла сьвет і якую сьвет любіў.
У швэцкай сталіцы зробленыя ўзмоцненыя захады бясьпекі. Падазраваны ў забойстве Анны Лінд арыштаваны. Ён адмаўляе ўсе абвінавачаньні.