Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  Генэральная асамблея ААН абмярковае ізраільска-палестынскі канфлікт


НЬЮ-ЁРК. На пазачарговай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН сёньня абмяркоўваецца праект рэзалюцыі ў ізраільска-палестынскім канфлікце. Адрозна ад рашэньняў Рады Бясьпекі ААН, пастановы Генэральнай асамблеі ня маюць абавязковай сілы. Некалькі дзён таму ЗША выкарысталі права вета ў часе галасаваньня ў Радзе Бясьпекі рэзалюцыі з патрабаваньнем да Ізраілю спыніць пагрозы на адрас кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. ЗША не пагадзілася, што ў рэзалюцыі не было асуджэньня палестынскіх тэрарыстычных груповак. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвінаваціў Ясіра Арафата ў тым, што мірны працэс на Блізкім Усходзе зайшоў у тупік. Тым часам, прыйшло паведамленьне з Джэніну на Заходнім беразе Ярдану, што ізраільскія сілы ў часе апошніх рэйдаў зруйнавалі дамы двох тэрарыстаў-сьмяротнікаў.
XS
SM
MD
LG