РАМАЛАХ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат і ягоны прэм’ер-міністар Ахмэд Куры зьбіраюцца абмеркававаць сёньня склад будучага ўраду Палестыны.
Куры быў прызначаны на пасаду прэм’ера пасьля таго, як ягоны папярэднік Махмуд Аббас пайшоў у адстаўку ў выніку канфлікту з Арафатам.
Між тым прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў учора, што з-за Арафата спынілася выкананьне пляну мірнага ўрэгуляваньня на блізкім Усходзе “дарожная мапа” і калі палестынцы сапраўды хочуць міру, то ім патрэбны іншы лідэр.
(Буш) Спадар Арафат не спраўдзіўся як лідэр. Былому прэм’еру Махмуду Абасу не далі магчымасьці дзейнічаць. І гэта зрабіў Арафат.
Сёньня распачынаецца 191 генеральная асамблея ААН, прысьвечаная заяве арабскіх карінаў, якія настойваюць, каб асамблея ўхваліла рашэньне, паводле якога Ізраіль мусіў бы спыніць перасьлед Арафата.