Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  Сёньня ў Стакгольме цырымонія разьвітаньня з Аннай Лінд


СТАКГОЛЬМ. У сталіцы Швэцыі адбудзецца сёньня цырымонія разьвітаньня з міністрам замежных справаў гэтай краіны Аннай Лінд, якая была забітая тыдзень таму. На цырымонію запрошаныя больш за тысячу асобаў, уключаючы лідэраў эўрапэйскіх краінаў. У Стакгольме зробленыя надзвычайныя захады ў бясьпецы. Частка гораду ачэпленая паліцыяй, над Стакгольмам забароненыя палёты самалётаў. Напярэдадні швэцкая паліцыя арыштавала падазраванага ў забойстае Анны Лінд. Ён, аднак, адкідае ўсе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG