ВАШЫНГТОН. Магутны ўраган “Ізабэль” абрынуўся на ўсходняе ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў. Каля дзьвюхсот тысячаў чалавек у штатах Паўночная Караліна і Вірджынія эвакуяваныя. Тут абвешчанае надзвычайнае становішча. Зачыненыя грамадзкія і дзяржаўнывя ўстановы. Не працуе грамадзкі транспарт. Урагану чакаюць і ў сталіцы Злучаных Штатаў. Там ужо зачыненыя ўрадавыя ўстановы.