Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Міністар фінансаў ЗША абмяркоўвае дапамогу Афганістану


КАБУЛ. Сёньня міністар фінансаў ЗША Джон Сноў прыбыў з кароткім візытам у Афганістан, каб абмеркаваць зь кіраўніцтвам краіны дадатковую падтрымку Афганістану ў яго адбудове. Візыт міністра адбыўся наўздагон абяцаньню прэзыдэнта Буша дадаткова вылучыць Афганістану 800 мільёнаў даляраў. Тым часам, 11 талібаў забітыя цягам апошніх трох сутак у дзьвюх паўдзённых правінцыях Афганістану ў сутычках зь сіламі міжнароднай кааліцыі. Прадстаўнік камандаваньня ЗША заявіў, што ў правінцыях Кандагар і Забуль амэрыканская авіяцыя зрабіла налёты на пазыцыі супраціўца.
XS
SM
MD
LG