Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:05 ]  Ясір Арафат заклікае Ізраіль да замірэньня


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат заклікаў улады Ізраілю да замірэньня з палестынцамі. Ізраільская газэта “Эдзіот ахранот” падае сёньня выказваньні Арафата, што палестынскі бок гатовы да аднаўленьня замірэньня, перарванага пасьля новых тэрактаў у Ізраілі і акцыяў ізраільскіх войскаў у адказ на палестынскіх тэрыторыях. Учора Арафат заявіў агенцтву Рэйтэр, што, каб адбылося замірэньне, палестынцам патрэбныя гарантыі ад Ізраілю: “Мне таксама неабходныя гарантыі. Мы не павінны забыць, што мы не адкрывалі агонь 51 дзень, кожны з нас прытрымліваўся дамовы, але Ізраіль ня вытрымаў нават аднаго дня. Мы бачылі толькі ваенную эскалацыю,забойствы, разбурэньне, аблогі і арышты”. Але прадстаўнікі Ізраілю заявілі, што спачатку палестынскія ўлады павінны зрабіць канкрэтныя захады, каб сьціхамірыць экстрэмісцкія групоўкі, у іншым выпадку весьці размову пра замірэньне бессэнсоўна.
XS
SM
MD
LG