ДАМАСК. Сырыя сёньня заявіла, што яна не нясе адказнасьці за праблемы акупацыйных сілаў на чале з ЗША ў Іраку і за ізраільска-палестынскі канфлікт. У перадавым артыкуле газэты “Аль-БААТ” цьвердзіцца, што праблема палягае ня ў Сырыі, а ў крызысах, выкліканых акупацыяй Іраку і Палестыны. Такі адказ дала Сырыя на абвінавачаньне яе Злучанымі Штатамі ў назапашваньні зброі масавага зьнішчэньня і правакаваньні нападаў на войскі кааліцыі ў Іраку. Учора на слуханьнях у Кангрэсе намесьнік дзяржсакратара ЗША Джон Болтан заявіў, што Сырыя ўваходзіць у невялікую групу краінаў, якія нясуць пагрозу бясьпецы ЗША, а таму ў дачыненьні да яе могуць разглядацца “любыя варыянты”.