ВАШЫНГТОН. Усясьветны банк заклікаў лідэраў краінаў Цэнтральнай Азіі і Ўсходняй Эўропы прыкладаць болей намаганьняў дзеля папярэджаньня катастрафічнай эпідэміі СНІДу. У пашыраным банкам спавешчаньні адзначаецца, што толькі за мінулы год колькасьць ВІЧ-інфікаваных у гэтых рэгіёнах вырасла на чвэрць мільёну і зараз складае адзін мільён дзьвесьце тысячаў. Гэта самы імклівы рост колькасьці захварэлых у сьвеце. Усясьветны банк лічыць неабходным да 2007 году павялічыць у 5 разоў – да паўтары мільярдаў даляраў – фінансаваньне праграмаў барацьбы са СНІДам у гэтых рэгіёнах.