КАБУЛ. На паўночным усходзе Афганістану сёньня адбыўся напад на вайскоўцаў антытэрарыстычнай кааліцыі побач з вайсковай базай Барыкот на мяжы з Пакістанам. Ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кааліцыі палкоўнік Родні Дэвіс. Нападнікі абстралялі з аўтаматычнай зброі і гранатамётаў блёкпасты міжнародных сілаў. Вайскоўцы адкрылі агонь у адказ.