Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  Прадстаўнік фірмы "Тула" кажа, што ягонае прадпрыемства не прадае зброю ў Іран

РАСЕЯ. Афіцыйны прадстаўнік прадпрыемства “Тула” адкінуў абвінавачаньні ЗША ды расцаніў іх як спробу пашкодзіць пазыцыі кампаніі на рыеку супраць-танкавых узбраеньняў Раней сёньня Злучаныя Штаты абвінавацілі Расею ў продажы зброі краінам, што падтрымваюць тэрарызам, у прыватнасьці Ірану. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай сёньня дзярждэпартамэнтам ЗША. У дакумэнце падкрэсьліваецца, аднак, што, паколькі дапамога ўраду Расеі палягае ў нацыянальных інтарэсах ЗША, санкцыі супраць краіны ў цэлым вырашана ня ўводзіць. Пад санкцыі трапіць толькі расейская фірма “Тула”, якая, паводле дадзеных дзярждэпартамэнту, прадае Ірану “вельмі небясьпечную зброю”.
XS
SM
MD
LG