БАКУ. Прадстаўнікі Рады Эўропы ў справе назіраньня за выбарамі занепакеныя бегам перадвыбарчай кампанііі напярэдадні выбараў прэзыдэнта Азэрбайджану, якія адбудуцца 15 кастрычніка.
У адмысловай справаздачы гаворыцца, што ў Азэрбайджане цяпер пануе “клімат палітычнага недаверу”. Назіральнікаі адзначылі выпадкі ўхілу мэдыяў у бок дзяржаўнай улады, перадузятасьці сябраў выбарчых камісыяў, перасьлед і запалохваньне апазыцыйных палітыкаў.