ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты абвінавачваюць Сырыю ў назапашваньні розных відаў зброі масавага зьнішчэньня.
Памочнік дзяржаскратара ЗША ў справах кантролю за ўзбраеньнямі Джэймс Болтан, у часе выступу ў Кангрэсе, сказаў:
(Болтан) “Ад сярэдзіны 70-х Сірыя ўсяляк спрабавала стаць адной з найбольш разьвітых арабскіх краінаў у справе хімічных узбраеньняў. І так цяпер ёсьць. Гэтая дзяржава мае запас нэрвова-паралітычнага газу Зарын, які можа пераносіць самалёт, ці балістычная ракета. Акрамя гэтага, Сірыя занятая распрацоўкай яшчэ больш таксычнага й небясьпечнага газу VX".
Кангрэс ЗША распачынае абмеркаваньне “Закону аб адказнасьці Сырыі”, у якім канстатуецца падтрымка Сырыяй тэрарызму, яе вайсковая прысутнасьць у Лібане і меркаваная распрацоўка зброі масавага зьнішчэньня.