ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты абвінавацілі Расею ў продажы зброі краінам, што падтрымваюць тэрарызам, асабліва Ірану. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, пашырынай сёньня дзярждэпартамэнтам ЗША. У дакумэнце падкрэсьліваецца, аднак, што, паколькі дапамога ўраду Расеі – ў нацыянальных інтарэсах ЗША, санкцыі супраць краіны ў цэлым вырашана ня ўводзіць. Пад санкцыі падпадзе расейская фірма “Тула”, якая, паводле дадзеных дзярждэпартамэнту, прадае Ірану “вельмі небясьпечную зброю”.