Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:40 ]  Арабскія краіны патрабуюць ад Ізраілю адмовіцца ад дэпартацыі Арафата


НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў сёньня разглядае праект рэзалюцыі з заклікам да Ізраілю адмовіцца ад намеру дэпартаваць лідэра Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. Дакумэнт падрыхтаваны арабскімі краінамі зь ініцыятывы Сырыі. Прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ заявіў учора, што Злучаныя Штаты ня будуць галасаваць у падтрымку рэзалюцыі. “Мы ня можам падтрымаць рэзалюцыю, бо ў ёй няма жорсткай крытыкі тэрарызму і, у прыватнасьці, тых груповак, якія, з нашага перакананьня, датычныя да тэрарыстычных нападаў”, -- сказаў прадстаўнік Злучаных Штатаў у Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў.
XS
SM
MD
LG