Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Кангрэс ЗША разглядае "Закон аб адказнасьці Сырыі"


ДАМАСК. Міністар замежных справаў Сырыі Фарук аль-Шара сёньня заявіў, што Дамаск у прынцыпе гатовы да супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі. Гэтая заява прагучала праз дзень пасьля таго, як дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што Сырыя павінна болей дзейсна супрацоўнічаць з ЗША. Калі дамаск хоча мець добрыя стасункі з Вашынгтонам. Сёньня Кангрэс ЗША распачынае абмеркаваньне “Закону аб адказнасьці Сырыі”, у якім канстатуецца падтрымка Сырыяй тэрарызму, яе вайсковая прысутнасьць у Лібане і меркаваная распрацоўка зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG