Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Забіты Абдул Рахім -- вайсковы камандзер Талібану


АВІЯБАЗА БАГРАМ. АФГАНІСТАН. Афганскія афіцыйныя асобы паведамілі сёньня, што адзін з высокіх камандзераў былога рэжыму Талібан быў забіты ў часе бою на поўдні Афганістану. Паведамляецца, што Хафіз Абдул Рахім быў забіты ў нядзелю ўвечары. Рахім быў кіраўніком паліцыі за часы Талібану, мяркуецца, што ён ачольваў апошнія напады на афганскія ўрадавыя войскі. Сёньня прадстаўнік амэрыканскага войска ў Афганістане заявіў, што амэрыканскія і афганскія падразьдзяленьні працягваюць апэрацыю супраць талібаў. Ён сказаў, што ў нядзелю былі забітыя 15 баевікоў.
XS
SM
MD
LG