Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  ЗША могуць увесьці санкцыі супраць Іраку


ААН. Высокі пасланьнік Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Блізкі Ўсход Тэр’е Род Ларсэн заяівў сёньня, што апошнія самабойчыя замахі палестынцаў, а таксама шэраг забойстваў палестынскіх ваяўнікоў, якія зьдзейсьна войска Ізраілю, спрычыніліся да спыненьня працэсу мірнага ўрэгуляваньня паміж Ізраілем і Палестынай. Род Ларсэн, аднак падкрэсьліў, што сказаць, каб мірны працэс быў цалкам пахаваны, было б “панікай”. Рада Бясьпекі ААН сустрэлася сёньня, каб абмеркаваць сытуацыю, якая склалася пасьля заяваў Тэль-Авіву аб намеры выгнаць Ясіра Арафата з тэрыторыі Палестыны. Паводле прадстаўніка Ізраілю ў ААН Дэн Джылерман, выдаленьне Арафата ёсьць галоўнай ўмовай аднаўленьня працэсу мірнага ўрэгуляваньня. Джылерман назваў Арафата “магчыма найбольш пасьпяховым пастаўшчыком тэрарызму” гэта было цытаваньне. У сваю чаргу прадстаўнік Палестыны ў ААН Насэр Аль-Кідва пакінуў памяшканьне сустрэчы, калі прамаўляў Дэн Джылерман. Пазьней Аль-Кідва назваў словы ізраільскага прадстаўніка “сьмецьцем”. (Аль-Кідва) “У гэты крытычны момант трэба цьвёрда сказаць, што зямля Палестыны і людзі, якія там жывуць ня ёсьць уласнасьцю акцпацыйных уладаў. Спроба выдаленьня Арафата ці нават пастаяннае паўтарэньне гэтай пагрозы трэба трактаваць як замах на нацыянальны гонар палестынцаў, канец існаваньня ўладаў Аўтаноміі і абсалютную немагчымасьць якога-заўгодна мірнага ўрэгуляваньня”. Сказаў прадстаўнік Палестыны ў ААН Насэр Аль-Кідва. Ізраільскі ўрад пакуль не сказаў канкрэтна, у які спосаб ён зьбіраецца выдаліць Арафата. Учора віцэпрэпрэм’ер гэтай краіны заявіў нават, што забойства палестынскага лідэра было б нейлепшым выйсьцем. Між тым Злучаныя Штаты заявілі, што разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць Ізраілю, калі гэтая краіна не спыніць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG