Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:47 ]  Працягваецца візыт дзяржсакратара ЗША ў Ірак

БАГДАД. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, які знаходзіцца зь візытам у Іраку, наведаў сёньня горад Халабджа на поўначы краіны. Тут у 1988 годзе войскі Садама Хусэйна выкарысталі хімічную зброю супраць курдаў – у выніку загінулі ня меней як 5 тысячаў чалавек. Амэрыканскі дзяржсакратар узяў удзел у жалобный цырымоніі, прысьвечанай памяці загіблых. Цягам дня Паўэл меў перамовы з Масудам Барзані і Джалалам Талабані – лідэрамі дзьвюх асноўных курдзкіх фракцыяў. Учора ў Багдадзе Паўэл заявіў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку не даўжэй, чым гэта будзе неабходна. Тым часам, прыйшло паведамленьне, што яшчэ адзін амэрыканскі жаўнер забіты ў Багдадзе сёньня, калі вайсковы патруль быў абстраляны зь мінамётаў у самым цэнтры сталіцы.
XS
SM
MD
LG