Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Канфэрэнцыя Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі правалілася

КАНКУН. МЭКСІКА. Канфэрэнцыя Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, што адбывалася ў мэксіканскім курортным горадзе Канкун, правалілася. Удзельнікі яе так і не змаглі ўзгадніць выніковы дакумэнт. Краіны трэцяга сьвету дамагаюцца, каб ЗША і Эўрапейскі Зьвяз скарацілі субсыдыі фэрмэрам, што пашырыць канкурэнтныя магчымасьці на ўсясьветным аграрным рынку. Разьвітыя краіны, са свайго боку, імкнуцца забясьпечыць болей шырокі доступ сваёй прадукцыі на рынкі трэцяга сьвету. Усясьветная гандлёвая арганізацыя заявіла, што міністры гандлю 146 краінаў-удзельніцаў арганізацыі зьбяруцца зноў у сярэдзіне сьнежня.
XS
SM
MD
LG