СТАКГОЛЬМ. Прэм’ер-міністар Швэцыі Ёран Пэрсан не зьбіраецца падаваць у адстаўку, нягледзячы на паразу ў кампаніі за далучэньне да зоны эўра. Вынікі ўчорашняга рэфэрэндуму, на якім 56 адсоткаў выбарцаў прагаласавалі супраць увядзеньня ў краіне агульнаэўрапейскай валюты, безумоўна, будзе мець, паводле Пэрсана, нэгатыўныя наступствы для Швэцыі. Аднак, -- падкрэсьліў прэм’ер, -- гэта не было галасаваньне ў пытаньні даверу ўраду. Эўракамісія папярэдзіла Стакгольм, што ён, хутчэй за ўсё, ня зможа ўдзельнічаць у вырашэньні некаторых праблемаў Эўразьвязу.