ВЕНА. Іран сёньня заявіў, што будзе працягваць супрацоўніцтва зь Міжнародным Агенцтвам ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Прадстаўнік Ірану зрабіў такую заяву на агульным паседжаньні МАГАТЭ, у якім бяруць удзел дэлегацыі 135 краінаў. Ён паведаміў, што распачынае перамовы з МАГАТЭ ў справе падпісаньня дадатковага пратаколу, які дазволіць допуск міжнародных інспэктараў на ўсе ядзерныя аб’екты Ірану. Гэтыя заявы прадстаўніка Ірану прагучалі ў адказ на заклік кіраўніка МАГАТЭ Махамэда эль Барадэя даць тлумачэньні знойдзеным нядаўна сьведчаньням, што краіна мае высока ўзбагачоны ўран. На мінулым тыдні кіраўніцтва МАГАТЭ ўхваліла рэзалюцыю, якая патрабуе, каб Тэгэран да 31 кастрычніка даказаў, што не распрацоўвае ядзерную зброю.