Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Паўэл: мы не акупанты


БАГДАД. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў аб сваім перакананьні ў тым, што, я цытую “вецер свабоды” вее ў Іраку, нягледзячы на штодзённыя напады на амэрыканскіх вайскоўцаў ды пэўныя праблемы, зьвязаныя зь бясьпекай у гэтай краіне. Паўэл прыехаў у Багдад у нядзелю. Ён ёсьць найбольш высокапастаўленым чыноўнікам адміністрацыі ЗША, які наведаў Ірак ад пачатку вайны ЗША супраць рэжыму Садама Хусэйна. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў сказаў, што амэрыканскае войска прыйшло ў Ірак ў якасьці вызваліцеляў і не застанецца ў гэтай краіне даўжэй, чым трэба. Паўэл, аднак не вызначыў ніякай канкрэтнай даты зыходы амэрыканскіх жаўнераў і перадачы ўлады ў рукі саміх іракцаў. (Паўэл) Мы - не акупанты. Мы прыйшлі ў Ірак як вызваліцелі, а ў гэтым мы маем вялікі досьвед і пра гэта сьведчыць наша ягісторыя. Цягам апошніх 50-60 гадоў, мы вызвалілі шэраг краінаў, аднак ЗША не валодаюць ніводным квадратным сантымэтрам тэрыторыіі гэтых краінаў, якрамя тых, дзе пахаваныя амэрыканскія жаўнеры. Дзяржсакратар ЗША прыляцеў у Багдад з Жэнэвы, дзе адбываліся перамовы міністраў замежных справаў краінаў-сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН ў справе Іраку. ЗША, Расея, Вялікая Брытанія, Францыя і Кітай не змаглі дамовіцца ў справе вызначэньня канкрэтнага часу перадачы ўлады іракцам і будучай ролі ААН ў Іраку.
XS
SM
MD
LG