СТАКГОЛЬМ. Згодна з папярэднімі неафіцыйнымі дадзенымі, жыхары Швэцыі адхілілі прапанову далучэньня краіны да эўразоны. Апытаньні паказваюць, што блізу 52% жыхароў Швэцыі, якія бралі ўдзел у галасаваньні, былі супраць, а 46 – за. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць вядомыя празь некалькі гадзінаў. Былая міністар замежных справаў Швэцыі Ганна Лінд, якая была забітая тры дні таму незнаёмым дагэтуль чалавекам, была прыхільнікам ідэі далучэньня да зоны агульнай валюты Эўразьвязу. Нагадаем, што ў зону эўра зараз уваходзяць 12 краінаў.