Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:46 ]  У Іраку знаходзяцца міністры замежных справаў Злучаных Штатаў і Гішпаніі

БАГДАД. Адзін амэрыканскі жаўнер быў забіты і тры параненыя сёньня ў выніку выбуху бомбы на дарозе непадалёк ад гораду Фалуджа. Яшчэ тры амэрыканскія жаўнеры былі параненыя сёньня ўначы ў выніку абстрэлу ракетамі на поўначы Іраку непадалёк ад гораду Масул. Тым часам у сталіцу Іраку прыляцеў міністар замежных справаў Злучаных Штатаў Колін Паўэл. Ён правёў перамовы з тымі ірацкімі палітыкамі, якія, на ягоную думку, вызначаюць будучыню акупанавага Іраку. У прыватнасьці, пасьля перамоваў зь міністрам унутраных справаў Іраку Хашыярам Зэбары Паўэл адзначыў, што Злучаныя Штаты чакаюць прыняцьця новай канстытуцыі Іраку, пасьля чаго перададуць уладу ў краіне народу Іраку. Паўэл мяркуе, што гэта магло б адбыцца напрыканцы будучага году, але будзе залежыць ад сытуацыі зь бясьпекай у Іраку. Міністар замежных справаў Гішпаніі Ана Палачыа сёньня таксама наведала Ірак. Яна сустрэлася з прадстаўнікамі гішпанскіх і паўднёваамэырканскіх войскаў, якія зараз знаходзяцца ў Іраку. Спадарыня Палачыа правяла перамовы з доктарам Раджа Хабіб аль-Зухааі, якая была абраная сябрам Кіраўнічай Рады Іраку. Зараз у Іраку знаходзяцца 1200 гішпанскіх жаўнерў, прыблізна гэткая ж колькасьць паўднёваамэырканскіх вайскоўцаў прыляціць у Ірак цягам двух тыдняў. Міністар водных рэсурсаў Іраку Абдул Лаціф Рашыд сёньня заявіў, што вады Тыгру і Эўфрату не хапае Іраку дзеля задавальненьня ягоных патрэбнасьцяў. Міністар распачаў перамовы зь Сірыяй ды Турэччынай, якія таксама карыстаюцца вадой гэтых дзьвюх рэк, каб разьдзяліць ваду паміж трыма краінамі.
XS
SM
MD
LG