Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:47 ]  Анан: сталыя сябры Рады Бясьпекі застаюцца прыхільнікамі "дарожнай мапы"


ЖЭНЭВА. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў сёньня ў Жэнэве, што краіны, якія стала ўваходзяць у Раду Бясьпекі ААН, застаюцца прыхільнікамі ранейшага пляну мірнага урэгуляваньня на Блізкім Усходзе. (Анан) “Прадстаўнікі краінаў-сябраў Рады Бясьпекі падцьвердзілі сваю прыхільнасьць да пляну мірнага ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. Сталыя сябры Рады бясьпекі прызналі, што абодва бакі – Ізраіль і Палестына, мусяць выканаць абавязкі, якія вынікаюць з гэтага пляну. Гэта – галоўная ўмова руху наперад”.
XS
SM
MD
LG