Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  У мястэчку Канкун працягваецца сустрэча WTO, якая суправаджаецца маніфэстацыямі антыглябалістаў

КАНКУН. МЭКСІКА. Тут рада дырэктараў Усясьветнай гяндлёвай арганізацыі, як паведамляецца, дасягнула папярэдніх посьпехаў у справе прыняцьця новых правілаў міжнароднага гандлю. Паводле прэсавага сакратара арганізацыі, у прыватнасьці гаворка ідзе пра сельскагаспадарчыя субсідыі, скасаваньня якіх ад багатых дзяржаваў дамагаюцца краіны трэцяга сьвету. Ніякія афіцыйныя рашэньні пакуль не прынятыя. Між тым каля дзвюх тысячаў антыглябалістаў пратэстуюць у Канкуне, заяўляючы, што Усясьветная гандлёвая арганізацыя спрыяе паглыбленьню бездані паміж найбольш багатымі і найбольш беднымі краінамі.
XS
SM
MD
LG