Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Колін Паўэл скамэнтаваў вынікі сустрэчы ў Жэнэве

ЖЭНЭВА. У Жэнэве завершылася нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў пяці дзяржаваў – сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН. Яны абмеркавалі прапанаваны Злучанымі Штатамі праект рэзалюцыі ў ірацкім пытаньні. Пасьля сканчэньня сустрэчы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, што розьніца ў падыходах да будучыні Іраку застаецца, аднак пэўны прагрэс у гэтай справе, усёж дасягнуты. (Паўэл) “Ёсьць разыходжаньні ў меркаваньнях пра некаторыя моманты нашага праекту рэзалюцыі і вы пра іх добра ведаеце. Мы, разам з французкім міністрам замежных справаў, абмеркавалі гэтыя разыходжаньні, а таксама розьніцу ў поглядах, якую мы маем зь Нямеччынай. Істотна тое, што сёньня мы ўвесь час абмяркоўвалі шляхі зьбліжэньня ў справе рэзалюцыі па Іраку, якіх насмрэч шмат. Цяпер мы лепш разумеем пазыцыю адно аднаго, і паведамім пра гэта нашым прадстаўнікам у Ню-Ёрк, каб яны працягвалі працу над рэзалюцыяй ў наступным тыдні.”
XS
SM
MD
LG