ДЭЛІ. У часе шэрагу нападаў у індыйскай частцы Кашміру сёньня былі забітыя ня меней як 20 і параненыя 37 чалавек. Паліцыя паведаміла, што сярод забітых – былы лідэр кашмірскіх сэпаратыстаў Кука Пары і чатыры чалавекі зь ягонага атачэньня. У 1994 годзе Кука Пары перайшоў на бок ураду Індыі. Улады лічаць, што яму адпомсьцілі ісьлямскія экстрэмісты.