СЫДНЭЙ. Злучаныя Штаты, Францыя, Японія і Аўстралія, разспачалі сумесныя марскія манэўры, мэта якіх, прадухіліць марскі транспарт зброі масавага зьнішчэньня. Вучэньні па затрыманьню і вобыску караблёў праводзяцца ля ўзьбярэжжа Аўстраліі. Манэўры зьвязаныя з Паўночнай Карэяй, якую Злучаныя Штаты абвінавачваюць у кантрабандзе зброі ды іншых забароненых матэрыялаў. Раней, у Парыжы, прадстаўнікі 11 краінаў ўхвалілі правілы затрыманьня і вобыску падазроных караблёў.